Тэсалійскі ўнівэрсытэт
унівэрсытэт у Грэцыі
Тэсалійскі ўнівэрсытэт (па-грэцку: Πανεπιστήμιο Θεσσαλίας) — грэцкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам унівэрсытэту і зь сядзібай у горадзе Воляс.
Тэсалійскі ўнівэрсытэт | |
Πανεπιστήμιο Θεσσαλίας | |
Заснаваны | 1984 |
---|---|
Месцазнаходжаньне | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў складзе | Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][1], Сетка грэцкіх унівэрсытэтаў[d][2] і Open Technologies Alliance[d][3] |
Вэб-сайт | uth.gr |
Агульная характарыстыка
рэдагавацьУнівэрсытэт уключае галоўны кампус у горадзе Воляс і рэгіянальныя кампусы, разьмешчаныя ў Кардыцы, Лярысе, Трыкале і Ляміі. Цэнтральны адміністрацыйны і навучальны корпус унівэрсытэту разьмешчаны на набярэжнай марскога порту. Яго часта называюць галоўным унівэрсытэцкім кампусам, але насамрэч унівэрсытэт ня мае адзінай асноўнай пляцоўкі, бо ў ягоны склад уваходзяць некалькі аб’ектаў з будынкамі, якія геаграфічна разьмеркаваныя ў шырокім рэгіёне Воляса.
Структура
рэдагаваць- Факультэт сельскагаспадарчых навук
- Факультэт эканамічных і адміністрацыйных навук
- Інжынэрны факультэт
- Тэхналягічны факультэт
- Факультэт гуманітарных і сацыяльных навук
- Факультэт фізычнай культуры, спорту і дыеталёгіі
- Факультэт навук аб здароўі
- Факультэт (дакладных) навук