Тэлесфар По́зьняк (28 лістапада 1932, Трапалава, цяпер Куранецкі сельсавет Вялейскага раёну3 красавіка 2019) — польскі літаратуразнавец, крытык, славіст, гісторык і дасьледчык усходне- і паўднёваславянскіх літаратур. Доктар філялягічных навук (1969). Прафэсар Інстытуту славянскай філялёгіі Ўроцлаўскага унівэрсытэту.

Тэлесфар Позьняк
Дата нараджэньня 28 лістапада 1932(1932-11-28)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 3 красавіка 2019(2019-04-03)[1] (86 гадоў)
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак славіст, літаратуразнаўца
Месца працы
Сябра ў Wrocław Scientific Society[d]
Навуковая ступень доктар філялягічных навук[d] (1969) і праф. (1991)
Узнагароды
Залаты крыж Заслугі Кавалерскі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы Мэдаль Нацыянальнай адукацыйнай камісіі

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Аўтар успамінаў пра Вілейшчыну даваеннага і ваеннага часу. Выехаў у Польшчу разам зь сям’ёй у 1945 годзе[2]. Скончыў Уроцлаўскі ўнівэрсытэт у 1955 годзе, з 1983 году — прафэсар, загадчык аддзела расейскай і іншых славянскіх літаратур Інстытуту славянскай філялёгіі.

Сябра Аддзела філялягічных навук Уроцлаўскага навуковага таварыства.

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Дасьледваў ўсходне-славянскую літаратуру. Аўтар манаграфій «Дастаеўскі ў коле ррасейскіх сімвалістаў» (1969), «Дастаеўскі і Усход» (1992), артыкулаў пра М. Гогаля, А. Астроўскага, А. Чэхава, М. Шолахава і інш. Вывучаў творчасьць К. Чорнага, беларускую савецкую паэзію ваеннага часу, польскія матывы ў творчасьці Я. Купалы, польска-беларускія літаратурныя сувязі, рэцэнзаваў працы беларускіх літаратуразнаўцаў. Асабліва цікавіўся параўнаўчым літаратуразнаўствам, унутрылітаратурнымі сувязямі і аксіялёгіяй культуры.

Аўтар «Анталёгіі беларускай літаратуры XIX — пачатку XX ст.» (1993), «Анталёгіі беларускай паэзіі XX ст.» (1997), гістарычнага нарыса «Беларуская літаратура» ў кнізе «Гісторыя эўрапейскіх літаратур» (т. 3, ч. 1, 1989).

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Dostojewski w kręgu symbolistów rosyjskich (Дастаеўскі ў коле расейскіх сымбалістаў), 1969.
  • Antologia poezji białoruskiej XX wieku (Анталёгія беларускай паэзіі ХХ стагодзьдзя), 1997.
  • Rola kultury polskiej w odrodzeniu literackim Białorusi na przełomie XIX i XX wieku (Роля польскай культуры ў літаратурным адраджэньні Беларусі на мяжы ХІХ і ХХ стагодзьдзяў), 1992.
  • Bałkan niewzruszony.Obrazy przyrody u Iwana Wazowa (Нерухомыя Балканы. Выявы прыроды ў Івана Вазава).
  • Dostojewski i Wschód (Дастаеўскі і Ўсход), 1992.

Літаратура

рэдагаваць