Чырвоны радок
адзінка тэксту, аддзеленая чырвонымі радкамі
(Перанакіравана з «Абзац»)
Чырвоны радок, або Абзац — частка зьвязнага запісу ад аднаго чырвонага радка да другога, ў які ўваходзіць адзін ці некалькі сказаў, зьвязаных адзінствам і адноснай закончанасьцю зьместу.
Памер чырвонага радка залежыць ад волі пісара. Чырвоны радок дапамагае выдзяліць у запісе яго часткі, знайсьці неабходны запіс без выкарыстаньня назвы. Чырвоны радок дапамагае запісваць больш словаў, бо назва разьдзелаў робіць пропускі і пакідае многа месца пустым.