Тэатр фон-Краля (па-эстонску: Von Krahli Teater) — тэатар драмы ў Таліне ў Эстоніі.

Тэатар фон-Краля
Асноўныя зьвесткі
Заснаваньне1992
Сайтvonkrahl.ee

Створаны ў 1992 годзе на базе трупы, якую ўзначальвае рэжысэр Пэтэр Ялякас. Першы ў Эстоніі недзяржаўны тэатар, заснаваны пасьля аднаўленьня ў 1991 годзе яе незалежнасьці. Хаця афіцыйнай датай заснаваньня тэатра лічыцца 1992 год, трупа пад кіраўніцтвам Пэтэра Ялякаса ўтварылася раней. Будынак тэатра, дзе апроч спэктакляў таксама праходзяць канцэрты, знаходзіцца ў Старым горадзе Таліна на вуліцы Ратаскэву.

Кіраўнік тэатра — Пэтэр Ялякас (нар. 1961).

З 2003 года пры тэатры дзейнічае Акадэмія фон-Краля (па-эстонску: Von Krahli Akadeemia), якая ладзіць казаньні, гутаркі і сустрэчы з рэжысэрамі і акторамі. У 2007 годзе тэатрам сумесна з Вільяндзіскай Акадэміяй культуры Тартускага ўнівэрсытэта арганізавана акторская школа.

Літаратура

рэдагаваць
  • Tallinna entsüklopeedia [Encyclopedia of Tallinn]. Volume II (N-Ü) (in Estonian). Eesti Entsüklopeediakirjastuse AS. 2004. p. 337.