Наклад
колькасьць надрукаваных копіяў выданьня
(Перанакіравана з «Тыраж»)
Накла́д, тыра́ж (франц. tirage) — колькасьць экзэмпляраў выданьня з адной назвай.
Наклад пэрыядычных выданьняў (газэт і часопісаў) вызначаецца выдавецтвам паводле колькасьці падпісантаў. Звычайна вызначаюць малыя наклады (да 15 тысяч экзэмпляраў), сярэднія (да 100 тысяч экзэмпляраў) і масавыя (ад 100 тысяч). Масавыя наклады з-за вялікай колькасьці паліграфічных работ друкуюцца па частках, якія называюць заводамі.
Пры друку некаторых відаў літаратуры наклад выданьня ўплывае на памер аўтарскай узнагароды.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |