Тутэйшая Шляхта
Тутэ́йшая Шля́хта (Tutejszaja Szlachta) — фальклёрны ансамбль, створаны ў 1992 г. пры Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце. Складаецца з энтузіястаў, улюблёных у нацыянальную гісторыю і культуру. Творчасьць Тутэйшай Шляхты — гэта спалучэньне музычнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага, народных беларускіх песьняў і аўтарскіх песьняў на словы літвінскіх і беларускіх клясыкаў у фолк і фолк-рок апрацоўцы. За час свайго існаваньня калектыў прымаў удзел у шматлікіх канцэртах, гастраляваў у Польшчы, Нямеччыне, Летуве, Латвіі, Эстоніі, Украіне, Расеі. У 2000 г. ансамблю Тутэйшая Шляхта прысвоена ганаровае званьне «Народны», а ў 2013 г. па адзінагалосным рашэньні журы ансамбль стаў ляўрэатам фэстывалю народнай творчасьці «Сузор’е», атрымаўшы званьне лепшага народнага самадзейнага ансамбля г. Менску.
Тутэйшая Шляхта | |
лягатып «Тутэйшай Шляхты» | |
Гады | 1992 — нашы дні |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Беларусь |
Мова | беларуская |
Жанр | фолк / фолк-рок |
www.szlachta.by |
Дыскаграфія
рэдагавацьЗборнікі
рэдагаваць- Першы альбом (2001)
- Другі альбом (2011)
Удзельнікі
рэдагаваць- Махнач Лявон — мастацкі кіраўнік, адміністратар
- Грышчанка Вольга — лідар ансамбля, хормайстар, адміністратар, цымбалы, аўтар аранжыровак
- іншыя ўдзельнікі