Трэ Крунур (замак)

сярэднявечны замак у Стакгольме (Швэцыя)
(Перанакіравана з «Трэ крунур (замак)»)

Трэ Крунур (па-швэдзку: Tre Kronor, даслоўна «Тры кароны») — былы каралеўскі замак у Стакгольме, які існаваў з XIII стагодзьдзя да 1697 году. Цяпер на яго месцы знаходзіцца Стакгольмскі каралеўскі палац.

Замак Трэ крунур. Малюнак Говэрта Кампгёйзэна (1661 год)

Гісторыя рэдагаваць

Першыя драўляныя прыстасаваньні для заходу чаўноў на востраве Стадсгольмэн існавалі ўжо ў X стагодзьдзі. Мяркуецца, што ў XII стагодзьдзі на ім узьніклі першыя ўмацаваньні. У наступным стагодзьдзі, у 1252 годзе, ярль Біргер пабудаваў тут замак, што дало пачатак гісторыі Стакгольму. Калі ў 1521 годзе Густаў Ваза вызваліў Швэцыю ад дацкага панаваньня, ён зрабіў замак Трэ крунур галоўнай каралеўскай рэзыдэнцыяй і значна ўмацаваў яго. Яго сын Юган III, які стаў каралём з 1568 году, перабудаваў замак у стылі рэнэсанс. У паўночна-ўсходняй вежы ён пабудаваў для сваёй жонкі Кацярыны Ягелонкі каталіцкую капліцу. У 1588 годзе, калі на адным са шпіляў былі ўсталяваны тры залатыя кароны, замак атрымаў сваю назву — Трэ крунур. У 1682 годзе ў замку нарадзіўся будучы кароль Карл XII. У 1692 годзе архітэктар Нікадэмус Тэсін малодшы пачаў перабудову замка ў стылі барока, узяўшы за ўзор палац Фарнэзэ ў Рыме. Аднак 7 траўня 1697 у Трэ крунур ўзьнік пажар, які амаль цалкам зьнішчыў замак. Нікадэмус Тэсін малодшы атрымаў загад пабудаваць новы замак, будаўніцтва якога было завершана ў 1754 годзе.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Трэ Крунур (замак)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў