Трэнчанскі замак
Трэнчанскі замак (па-славацку: Trenčiansky hrad) — замак у заходняй Славаччыне па-над горадам Трэнчын.
Гісторыя
рэдагавацьЗамак верагодна ўзьнік на месцы старога гарадзішча. Першыя аб’екты, жылая вежа і ратонда, былі збудаваныя ў XI ст. У канцы XIII ст. замкам стаў валодаць вугорскі магнат Матуш Чак, які фактычна кантраляваў тэрыторыю цэлай Славаччыны. У гэты час замак быў пашыраны і перабудаваны. Пасьля сьмерці Матуша Чака да XV ст. замак належаў вугорскаму каралю. У XV ст. замак стаў маёмасьцю Штэфана Запольскага, які пачаў шырокую перабудоўлю ўсяго замка. У 1540—1560 фартыфікацыю замка ўзмацнілі італьянскія архітэктары. У 1790 годзе замак згарэў. У XIX ст. замак быў закансэрваваны і пазьней былі праведзеныя рэстаўрацыйныя работы. У цяперашні час у замку знаходзіцца Трэнчанскі музэй.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьТрэнчанскі замак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра Славаччыну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |