Трылі́нка — дарожнае пакрыцьцё ў выглядзе пліткі шасьціграннае формы. Вынайдзеная і запатэнтаваная польскім інжынэрам Уладыславам Трылінскім. Выкарыстоўвалася ў 1935—1939 роках у Берасьці, іншых местах Палескага й іншых ваяводзтваў міжваеннай Польшчы. Плітка мела 6 граняў па 20 сантымэтраў, таўшчыню 15-20 сантымэтраў. Трылінка выраблялася ў мэталёвых формах, у якія закладалі колаты слупавіковы камень — сьпярша па кутах, пасьля па пэрымэтры і, урэшце, у сярэдзіне. Нарыхтоўка залівалася на палову вышыні росчынай высокай маркі і на палову — бедным бэтонам. Клалі трылінку трывалай каменнай асновай угору. Для кромкі дарогі каля бардзюраў выкарыстоўвалася асаблівая пяцігранная форма пліткі.

Трылінка
Трылінка на дарозе Столін — Пінск

У Берасьці плітку выраблялі побач зь мескім паркам. Для вытворчасьці выкарыстоўвалі чорную базальтавую пароду ў буйных кавалках, якую прывозілі з кар’еру Янава Даліна на тэрыторыі цяперашняй Ровенскай вобласьці. Аддзел, створаны зь беспрацоўных, калоў гэтыя кавалкі да патрэбнага памеру.

Трылінку ўжывалі таксама на будаўніцтве дарогі Кобрынь — Пінск. Захаваліся пяць кілямэтраў трылінкай пад Пінскам. Вытворчасьць пліткі была арганізаваная таксама і ў Пінску, вёсках Сьнітава і Агдэмер. У гонар сканчэньня будаўнітва дарогі на выезьдзе зь Пінску быў усталяваны помнік з слупавіку, які прымяняўся ў вытворчасьці трылінкі.

Літаратура

рэдагаваць

Сарычев В. В поисках утраченного времени. Книга первая. — Брест: ОАО «Брестская типография», 2006. — ISBN 985-6814-04-9

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць