Трубадуры

(Перанакіравана з «Трубадур»)

Трубадуры (па-француску: troubadours, па-аксытанску: trobar — «складаць вершы») — сярэдневяковыя правансальскія вандроўныя паэты-сьпевакі, звычайна знатнага паходжаньня. Першыя прадстаўнікі мастацтва, якія валодалі музычнай граматай і не былі зьвязаныя з царкоўная музыкальнай культурай. Звычайна былі адначасова аўтарамі музыкі, тэксту і выканаўцамі сваіх твораў. Усхвалялі рыцарскае куртуазнае каханьне, зямныя радасьці, героіку крыжовых паходаў і іншае. Мэлёдыі іх песень блізкія да народных. Цікавасьць да лірыкі трубадураў адрадзілася ў пачатку XIX ст.

Бэрнарт дэ Вэнтадорн. Малюнак з рукапісу XIII ст.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Трубадурысховішча мультымэдыйных матэрыялаў