Траянскі астэроід
Трая́нскія астэро́іды (траянцы) — група астэроідаў, зьмешчаных у навакольлях кропак Лагранжа L4 і L5 Юпітэру ў арбітальным рэзанансе 1:1. Гэтыя астэроіды завуць па імёнах персанажаў Траянскай вайны, апісаных у Іліядзе.
Існуе традыцыя зваць астэроіды вакол кропкі L4 імёнамі грэцкіх герояў, а вакол кропкі L5 — абаронцаў Троі. Гектар і Патрокл апынуліся «не на сваіх месцах», паколькі гэтая традыцыя склалася пазьней.
«Ахейскі лагер»: Ахілес (588), Гектар (624), Нэстар, Агамнемон, Адысэй, Аякс, Антылох, Дыямед, Менелай і іншыя апярэджваюць Юпітэр на 60°.
«Траянскі лагер»: Патрокл (617), Прыям, Энэй, Антыф, Траіў і іншыя — адстаюць на 60°.