Транята (Трайнята, Трайнят, Трайнат, Транят) — мужчынскае імя.

Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Troannus + Joto
Іншыя формы
Варыянт(ы) Трайнята, Трайнят, Трайнат, Транят
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Транята»

Паходжаньне

рэдагаваць

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Транята паходзіць ад германскага thrau- 'помста'[1]. Адзначаліся старажытныя германскія імёны Throant, Truantdo, Troannus[2], Trane[3].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Traniat або Traniate (Старэйшая рыфмаваная хроніка)[4]; Тренята (Галіцка-Валынскі летапіс)[5]; Trinota filius regis Lethowinorum (Хроніка Прускай зямлі)[6]; Stroynat (Старэйшая Аліўская хроніка)[7]; Treniata… Troniata (Хроніка Быхаўца)[8]; Тронята… Тройнята… з Тройнатом… Тройнят… Тронят (Хроніка літоўская і жамойцкая)[9].

Носьбіты

рэдагаваць
  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1465.
  3. ^ Kjöllerström P. A. Svensk namnbok. Dopnamn, ättenamn, ortnamn. — Ulricehamn, 1895. S. 29.
  4. ^ Livländische Reimchronik. — Paderborn, 1876. S. 146, 149, 156, 159.
  5. ^ ПСРЛ. Т. 2. — СПб., 1845. С. 201—202.
  6. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 1. — Leipzig, 1861. S. 125.
  7. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 1. — Leipzig, 1861. S. 767.
  8. ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 133.
  9. ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 27—28.

Літаратура

рэдагаваць