Трак
Трак (па-ангельску: track) — зьвяно гусенічнай стужкі машыны з гусенічным ходам (трактара, танка і інш.). Уяўляе сабою фігурную пласьціну са сталі.
Як правіла, тракі забясьпечаны грунтазачэпамі для падвышэньня праходнасьці, аднак, сустракаюцца і гладкія тракі. Акрамя таго, тракі могуць быць грэбневыя (у дадзеным выпадку на траку з унутранага боку гусенічнай стужкі разьмешчаны адзін ці некалькі грабянёў, або халастыя, калі ўнутраная паверхня гладкая.