Тобіяс Джордж Смолет (па-ангельску: Tobias George Smollett; 19 сакавіка 1721 — 17 верасьня 1771) — шатляндзкі пісьменьнік, паэт і перакладнік; буйны майстар ангельскамоўнай пікарэскі і пачынальнік асьветніцкага рамана выхаваньня. Ягоная творчасьць зьвязаная з зараджэньнем сэнтымэнталізму ў ангельскай літаратуры і паўплывала на такіх раманістаў, як Чарлз Дыкенз.

Тобіяс Смолет
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 19 сакавіка 1721
Рэнтан, Шатляндыя
Памёр 17 верасьня 1771
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, хірург
Гады творчасьці 1748—1771
Жанр пікарэска сатыра
Мова ангельская мова[1]

Вядомым зрабіўся дзякуючы круцельскім раманам — «Прыгоды Родэрыка Рэндама» (анг. The Adventures of Roderick Random, 1748), «Прыгоды Пэрэгрына Пікла» (анг. The Adventures of Peregrine Pickle, 1751), «Жыцьцё і прыгоды сэра Лансэлёта Грыўса» (анг. The Life and Adventures of Sir Launcelot Greaves, 1760), «Падарожжа Гамфры Клінкера» (анг. The Expedition of Humphry Clinker, 1771). Смолет таксама зрабіў новы пераклад «Дон Кіхота» Сэрвантэса на ангельскую (1755) і выдаў «Поўную гісторыю Ангельшчыны» (1757—1765), якая карысталася вялікай папулярнасьцю.

  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць