Тлі (Aphidoidea) — надсямейства вусякоў з атрада паўжорсткакрылых (Hemiptera). Раней разглядаліся ў атрадзе раўнакрылых (Homoptera). Вядома каля 4000 відаў тлей, зь якіх амаль тысяча жыве ў Эўропе. Усе тлі сілкуюцца расьліннымі сокамі. Акрамя гэтага, шматлікія віды здольныя распаўсюджваць захворваньня расьлінаў у форме вірусаў і выклікаць у расьлінаў розныя анамаліі, такія як: галіі і галападобныя ўтварэньні.

Тлі