Таўматаўакатангіангакоаўаўотаматэатурыпукакапікімаўнгахоронукупокануэнуакітанатаху

узгорак у Новай Зэляндыі

Таўматаўакатангіангакоаўаўотаматэатурыпукакапікімаўнгахоронукупокануэнуакітанатаху (па-ангельску: Taumatawhakatangihangakoauauotamateapokaiwhenuakitanatahu, маары: Taumatawhakatangihangakoauauotamateaturipukakapikimaungahoronukupokaiwhenuakitanatahu) або як яго завуць для сьцісласьці Таўматаўакатангіангакоаўаўотаматэапокануэнуакітанатаху — узгорак вышынёй 300 м, зьмешчаны ў Новай Зэляндыі. Гэтыя назва часта скарачаецца мясцовымі жыхарамі да Таўмата для палягчэньня ў размовах.

Таблічка з назвай самога доўгага тапоніму ў сьвеце

Прыблізны пераклад гэтага слова гучыць так: «Вяршыня ўзгорка, дзе Таматэа, мужчына зь вялікімі каленамі, які скочваўся, залазіў і праглынаў горы, вядомы як ядок зямлі, гуляў на сваёй насавой флейце для сваёй каханай». Гэты тапонім, які ўтрымлівае 82 літары (у беларускай транскрыпцыі), лічыцца самым доўгім у сьвеце.

Існуе некалькі вэрсіяў вымаўленьня гэтай назвы. Напрыклад, у Кнізе Рэкордаў Гінэса запісаная назва, якая складаецца з 92 літар (на ангельскай мове).

Даўжэйшая вэрсія назвы навей і больш фармальная, чым тая, якая карацей. Аднак мясцовыя жыхары сьцьвярджаюць, што даўжэйшая назва заўсёды выкарыстоўвалася мясцовымі маоры.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць