Тацяна Драздоўская

беларуская яхтсмэнка

Тацяна Драздоўская (нарарадзілася 6 сьнежня 1978 году, Менск) — беларуская яхтсмэнка. Чэмпіёнка сьвету 2007 году. Чэмпіёнка Эўропы 2015 году. Уладальніца Кубка Эўропы (2011, 2012). Пераможца Кільскай рэгаты.

Тацяна Драздоўская
лац. Taciana Drazdoŭskaja
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася6 сьнежня 1978 (45 гадоў)
Менск
ГрамадзянстваБеларусь
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяветразевы спорт

Біяграфія

рэдагаваць

Пачынала займацца плаваньнем, у ветразевы спорт перайшла ў 14 гадоў. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт фізычнай культуры. Прымала ўдзел ў летніх Алімпійскіх гульнях 2000, 2004, 2008 і 2012 гадоў.

Удзельнца Алімпійскіх гульняў 2012 году ў катэгорыі Лазэр-Радыял[1], дзе па 10 гонках заняла 15 месца і ня трапіла ў фінал.

На Алімпійскіх гульнях 2016 году ў катэгорыі Лазэр-Радыял заняла 19 месца.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць