Тахомэтар
Тахомэтар — прылада, прызначаная для вымярэньня хуткасьці кручэньня цела або рэчыва.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/ce/Speedometer.jpg/300px-Speedometer.jpg)
Часьцей за ўсё сустракаецца форма тахомэтру, якая вымярае хуткасьць абаротаў каленчатага валу ў рухавіку або машыне. Таксама выкарыстоўваецца ў мэдыцыне.
Падлік ажыцьцяўляецца шляхам рэгістрацыі колькасьці імпульсаў, якія паступілі ад датчыка, працягласьці паўзы паміж імпульсамі, а таксама парадку паступленьня імпульсаў ад датчыкаў.