Тар (фільм)

фільм драма 2022 году

«Тар» (па-ангельску: Tar) — мастацкі фільм амэрыканскага рэжысэра Тода Філда, прэм’ера якога адбылася 1 верасьня 2022 году на 79-м Вэнэцыянскім кінафэстывалі. У галоўнай ролі зьнялася Кейт Бланшэт, якая за гэта атрымала Кубак Вольпі за лепшую жаночую ролю.

Тар
па-ангельску: Tar
Жанр драматычны фільм, музычны фільм[d] і псыхалягічны фільм[d]
Рэжысэр Тод Філд
Сцэнарыст Тод Філд
Прадусар
У ролях Кейт Бланшэт
Наэмі Мэрлан
Ніна Хос
Кампазытар Хільдур Гуднадаўцір
Апэратар
Мантаж Monika Willi[d]
Вытворчасьць Universal Pictures і Focus Features
Распаўсюд Universal Pictures, Focus Features[d], UIP-Dunafilm[d][1] і Cinemundo[d]
Дата выхаду 1 верасьня 2022 (2 гады таму)
Працягласьць 158 хвілін
Краіна ЗША ЗША
Нямеччына Нямеччына
Мова ангельская, нямецкая
Прыбытак 589 168 €[2]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Сусьветна прызнаная дырыгентка і кампазытар Лідзія Тур становіцца першай у гісторыі жанчынай-дырыгеткай Бэрлінскага філярманічнага аркестру. Яна дае інтэрвію, выпускае кнігі, выкладае і на новай пасадзе прыступае да рэпэтыцый сымфоніі №5 Малера, а таксама клапоціцца аб сваёй партнёрцы — першай скрыпцы аркестру, а таксама маленькай прыёмнай дачцэ. Але калі адна з яе былых падапечных забівае сябе, бездакорная рэпутацыя Лідзіі аказваецца пад пагрозай.

Вытворчасьць і прэм’ера

рэдагаваць

«Тар» — першы фільм Тода Філда пасьля 16-гадовага перапынку. Сцэнар напісаў сам рэжысэр, прычым, па яго словах, галоўная роля з самага пачатку прызначалася Кейт Бланшэт[3]. Праект быў анансаваны ў красавіку 2021 году, у верасьні да яго далучыліся Наэмі Мэрлан і нямецкая актрыса Ніна Хос, а кампазытарам стала Хільдур Гуднадаўцір[4]. Здымкі пачаліся ў Бэрліне ў жніўні 2021 году[5]. Прэм’ера фільму адбылася 1 верасьня 2022 году на 79-м 79-м Вэнэцыянскім кінафэстывалі[6]. 7 кастрычніка 2022 году «Тар» выйшаў у пракат у ЗША.