Танец пчол
Танец пчол — гэта асаблівы спосаб зносін пчол, які ўяўляе сабой спэцыяльную пасьлядоўнасьць рухаў. Танец выконваюць пчолы якія знайшлі ўчасткі з нэктарам, каб паведаміць іншых пчол а напрамку іх месцазнаходжаньня, адлегласьць да ўчастка й колькасьць на ім нэктара. Таксама яны могуць паказваць на крыніцы вады альбо новыя месцы для гнездаваньня.
Выдзяляюць два тыпы танца: кругавы й віляюшчы.
Кругавы танец выконвае пчала, калі яна знайшла нэктар ў радыюсе да 100 мэтраў ад вульля. Пчала робіць круг у адзін бок, разварачваецца й робіць круг у іншы бок.
Віляюшчы танец пчолы выпрацоўваюць калі кветкавая паляна знаходзіцца на адлегласьці болей за 100 мэтраў. Пчала рухаецца восемкай пры гэтым віляючы брушкам, чым больш віляя тым далей нэктар. Чым даўжэй пчала паўторвае гэта танец тым больш некатру ў гэтым месцы.
Літаратура
рэдагаваць- The Wisdom of the Hive (нев.). — Harvard University Press. — Cambridge, MA: 1995.
- The Dance Language and Orientation of Bees. — Harvard University Press. — Cambridge, MA: 1967.
- The Dancing Bees: Karl von Frisch and the Discovery of the Honeybee Language. — The University of Chicago Press. — 2016. — 304 p.. — ISBN 978-0-226-02105-8
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|