Тамара Саланевіч
Тама́ра Салане́віч (па-польску: Tamara Sołoniewicz; 17 верасьня 1938, Нараўка — 18 ліпеня 2000, Беласток) — беларуска-польская кінарэжысэрка і сцэнарыстка.
Біяграфія
рэдагавацьНарадзілася ў сям’і беларускіх інтэлігэнтаў (бацькі Мікола і Вольга). Закончыла Міхалоўскі ліцэй, а пасьля — факультэт польскай філялёгіі варшаўскага ўнівэрсытэту і пасьлядыплёмную журналісцкую студыю.
Працавала на Польскім тэлебачаньні, сьпярша ў Варшаве, пасьля — у Беластоку.
Тэмай яе большасьці дакумэнтальных фільмаў была Беласточчына і беларуская нацыянальная мяншыня ў Польшчы. Самым вядомым яе фільмам зьяўляецца «Крэсовая баляда 1935», якая паказвае жыцьцё беларускай вёскі ў міжваеннай Польшчы.
Пасьмяротна ўзнагароджаная Крыжам Ордэну адраджэньня Польшчы, у яе роднай Нараўцы існуе галерэя яе імя.
Фільмы
рэдагаваць- 1966 Горад на краі Пушчы (Miasto na skraju Puszczy)
- 1974 Антыгона ў пуні (Antygona w stodole)
- 1975 Гэля Пацэвічанка з Задваранаў (Hela Pacewiczówna z Zadworzan)
- 1977 Зямля (Ziemia)
- 1978 Хто за, хто супраць, хто не галасаваў ("Kto za, kto przeciw, kto sie wstrzymał)
- 1982 Вузкі пуць (Wąski tor)
- 1985 Крэсовая баляда 1935 (Kresowa ballada 1935)
- 1985 Непрысутны, галаву злажыў на полі хвалы (Nieobecny, poległ na polu chwały)
- 1987 Валатоўка з Гараноў (Siłaczka z Goran)
- 1988 Вятрак у даліне (Wiatrak w dolinie)
- 1988 Андрэй ды Марыя(Andrzej i Maria)
- 1988 Ахвяра (Żertwa)
- 1993 Мэлёдыя душы (Melodia duszy)
- 1994 Ужо няздатныя (Już niepotrzebni)
- 1995 Бізантыя ў Гайнаўцы (Bizancjum w Hajnówce)
- 1995 Прыгода грамадзяніна Пікуціна (Przeżycie obywatela Pikutina)
- 1995 Польскі беспрытульнік (Polski podrzutek)
- 1995 Лэмка са Ждыні (Łemko ze Żdyni)