Тамара Голубева
Тамара Аляксандраўна Голубева — беларуская дызайнэрка.
Тамара Голубева | |
Дата нараджэньня | 24 траўня 1955 (69 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Ленінград |
Дата сьмерці | 15 чэрвеня 2020 (65 гадоў) |
Месца сьмерці | Менск |
Адукацыя | БДТМІ |
Месца вучобы | |
Занятак | дызайн |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускі саюз дызайнэраў[d] |
Плынь | дызайн інтэр'ераў, экспадызайн |
Пад уплывам | А. В. Чарнышоў, І. Я. Герасіменка |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьГолубева Тамара Аляксандраўна нарадзілася 24 траўня 1955 году ў Ленінградзе. Бацька, Голубеў Аляксей Васільевіч, 1922 году нараджэньня, працаваў старшым інжынэрам-сыноптыкам у штабе ВПС БВА. Маці Голубева Аляксандра Аляксандраўна 1924 г.н. працавала загадчыцай бібліятэкі. Тамара Голубева з 1962 па 1972 навучалася ў сярэдняй школе г. Менску.
У 1972 годзе яна паступіла ў БДТМІ на катэдру “прамысловае мастацтва”. Пасьля сканчэньня інстытуту ў 1977 годзе яе накіравалі па разьмеркаваньні ў БФ УНДІТЭ, дзе Тамара працавала на пасадзе мастака-канструктара ў сэктары мастацкага канструяваньня комплексных аб’ектаў. З 1982 году стала працаваць на пасадзе старшага мастака-канструктара.
Удзел у творчых саюзах
рэдагаваць"Беларускі саюз дызайнэраў" з 1987 году.
Асноўныя працы
рэдагавацьАбсталяваньне дыспэтчарскай для Адзінай энэргасыстэмы СССР (у суаўт.).
Экспазыцыя музэю Якуба Коласа (хут. Альбуць Менскай вобл.).
Праект Полацкага музэю прыроды (у суаўт.).
Дызайн-канцэпцыя прафілякторыю на возеры Нарач.