Талды-Курганская вобласьць
Талды-Курганская вобласьць — частка Казаскай ССР (1944—1956, 1967—1991) і Рэспублікі Казахстан (1991—1997). Разьмяшчэньне абласное ўправы — места Талды-Курган.
Разьмяшчэньне
рэдагавацьТалды-Курганская вобласьць знаходзілася на паўднёвым усходзе Казахстану. Плошча — 118,5 тыс. км². На ўсходзе гранічыла з Кітаем.
Гісторыя
рэдагавацьВобласьць была ўтворана 16 сакавіка 1944 году ў складзе Казаскай ССР з паўночнае часткі Алмацінскае вобласьці. Адменена й увайшла ў склад Алмацінскае вобласьці 6 чэрвеня 1959 году. 23 сьнежня 1967 году зноў створана з паўночнае часткі Алмацінскае вобласьці.
З 16 сьнежня 1991 году вобласьць у складзе Казахстану. У 1997 годзе вобласьць была адменена, а яе тэрыторыя адышла ў склад Алмацінскае вобласьці.
Падзел вобласьці
рэдагавацьУ 1989 годзе ў склад вобласьці ўваходзіла: 2 месты (падпарадкаваныя абласной управе), 11 раёнаў:
№ | Раён (места) | Галоўнае места | Насельніцтва, чел. |
---|---|---|---|
1 | Талды-Курган (места) | Талды-Курган (места) | 129 920 |
2 | Цекелі (места) | Цекелі (места) | 33 187 |
3 | Аксуцкі (раён) | Жансугураў (мястэчка) | 36 690 |
4 | Алакольскі (раён) | Ушарал (места) | 51 619 |
5 | Андрэеўскі (раён) | Андрэеўка (вёска) | 38 931 |
6 | Бурлютобінскі (раён) | Лепсы (мястэчка) | 20 171 |
7 | Гвардзейскі (раён) | Сарызек (вёска) | 61 365 |
8 | Капальскі (раён) | [Капал (вёска) | 28 377 |
9 | Каратальскі (раён) | Уштобе | 54 655 |
10 | Кіраўскі (раён) | Кіраўскі | 44 897 |
11 | Панфілаўскі (раён) | Панфілаў | 106 423 |
12 | Саркандзкі (раён) | Сарканд | 52 703 |
13 | Талды-Курганскі (раён) | Карабулак | 61 932 |
Насельніцтва
рэдагавацьПасьля перапісу насельніцтва СССР у 1989 годзе,сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва складала 6,1 чалавек на 1 км².
Па месцы жыхарства
рэдагаваць- месьцічы — (45,1 %)
- сяляне — (54,9 %)
Паводле народзінаў дзіцяці
рэдагаваць- мужчынаў — (48,7 %)
- жанчынаў — (51,3 %)
Вядомыя ўраджэнцы
рэдагаваць- Ахмед Закаеў — чачэнскі дзяяч, кіраўнік ураду ЧРІ