Такантынс (рака)
Таканты́нс — рака ў Паўднёвай Амэрыцы, якія працякае па тэрыторыі Бразыліі. Даўжыня 2850 км, плошча басэйну 770 тыс. км². Упадае ў эстуарый Амазонкі. Галоўны прыток — рака Арагуая. Сярэдні расход вады 16,3 тыс. м³/с. Суднаходная на 350 км ад вусьця.
Такантынс | |
Tocantins | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Вусьце | Marajó Bay[d] |
Краіны басэйну | Бразылія |
Вобласьці | Пара[1] |
Даўжыня | 2850 км |
Плошча басэйну | 770000 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Рака бярэ пачатак ад зьліцьця рэкаў Мараньян і Алмас, вытокі якіх знаходзяцца на ўсходніх схілах гораў Сэра-Дарада, у цэнтральнай частцы Бразыльскага нагор’я. Да амазонскай нізіны цячэ па гарыстай мясцовасьці, утвараючы шматлікія парогі, у тым ліку парогі Гуарыба. Пасьля выхаду на раўніну становіцца суднаходнай (на 350 км ад вусьця), запавольваецца пасьля зьліцьця з буйным прытокам зьлева ракі Арагуа. Упадаючы ў Рыю-Пара, правы рукаў дэльты Амазонкі, складае шырокі эстуары.
Літаратура
рэдагавацьБеларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьТакантынс (рака) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- ^ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.