Тайская Вікіпэдыя
Та́йская Вікіпэ́дыя (па-тайску: วิกิพีเดียภาษาไทย) — разьдзел Вікіпэдыі тайскай мовай, заснаваны 25 сьнежня 2003. Гэта 53-і па велічыні разьдзел Вікіпэдыі ў сьвеце, зьмяшчае больш за 89 400 артыкулаў (на 1 верасьня 2014 году).
Тайская Вікіпэдыя | |
Лягатып тайскай Вікіпэдыі | |
Тып | інтэрнэт-энцыкляпэдыя |
---|---|
Даступныя мовы | тайская |
Уладальнік | Фундацыя Вікімэдыя |
Аўтар | суполка тайскіх вікіпэдыстаў |
Пачатак працы | 25 сьнежня 2003 |
Камэрцыйны? | не |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Ліцэнзія | CC BY-SA 3.0[d] і ЛВД ГНУ |
th.wikipedia.org |
Тайская Вікіпэдыя — другая анлайн-энцыкляпэдыя на тайскай мове пасьля праекту «Тайская дзіцячая энцыкляпэдыя», распрацаванага пад патранажам караля Тайлянду Пгуміпгона Адуньядэта.
Кожны параграф у артыкулах тайскай Вікіпэдыі пачынаецца з водступу («чырвонага радку»).
Гісторыя
рэдагаваць- 25 сьнежня 2003: створаная галоўная старонка тайскай Вікіпэдыі.
- 27 сьнежня 2003: створаны першы артыкул, які складаўся з адзінага слова «ดาราศาสตร์» (астраномія) і 32 інтэрвікаў.
- 28 лютага 2004: створаны першы паўнавартасны артыкул — Інфарматыка.
- 21 красавіка 2004: колькасьць артыкулаў дасягнула 100.
- 17 жніўня 2004: 500 артыкулаў.
- 10 сакавіка 2005: 1000 артыкулаў.
- 1 траўня 2005: першым абраным артыкулам стаў фрактал.
- 28 кастрычніка 2005: 5000 артыкулаў.
- сакавік 2006: масавая паўручная заліўка артыкулаў пра гады ад 543 да н. э. (1 будысцкай эры) да прыкладна 1800 з выкарыстаньнем JavaScript.
- 14 сакавіка 2006: 10 000 артыкулаў.
- 16 сакавіка 2007: 20 000 артыкулаў.
- 10 сьнежня 2007: 30 000 артыкулаў.
- 26 кастрычніка 2008: 40 000 артыкулаў.
- 4 верасьня 2009: 50 000 артыкулаў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць Вікіпэдыя мае вэрсію тайскай мовай |