Тагальская Вікіпэдыя
разьдзел Вікіпэдыі тагальскай мовай
Тагальская Вікіпэдыя (па-тагальску: Wikipediang Tagalog) — разьдзел Вікіпэдыі тагальскай мовай, адкрыты 1 сьнежня 2003. Гэта 77-ы паводле велічыні разьдзел Вікіпэдыі ў сьвеце, паводле стану на 4 лютага 2023 году зьмяшчае 43 909 артыкулаў[1].
Тагальская Вікіпэдыя | |
![]() | |
![]() | |
Тып | інтэрнэт-энцыкляпэдыя |
---|---|
Даступныя мовы | тагальская |
Уладальнік | Фундацыя «Вікімэдыя» |
Пачатак працы | 1 сьнежня 2003 (19 гадоў таму) |
Камэрцыйны? | не |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Ліцэнзія | CC BY-SA 2.0[d] і ЛВД ГНУ |
tl.wikipedia.org |
МінуўшчынаРэдагаваць
Тагальскі разьдзел Вікіпэдыі стаў першым адкрытым на мовах Філіпінаў. Першым створаным артыкулам па-тагальску (ня лічачы галоўнай старонкі) стаў «Вікіпэдыя» (25 сакавіка 2004).
10-тысячны артыкул быў створаны 20 кастрычніка 2007 року, 24 сьнежня таго ж року быў напісаны 15-тысячны артыкул Раство на Філіпінах(tl).
КрыніцыРэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Вікіпэдыя мае вэрсію тагальскай мовай |
Тагальская Вікіпэдыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў