Таварыства аматараў выпіць і закусіць
Таварыства аматараў выпіць і закусіць — нефармальнае літаратурнае аб’яднаньне беларускіх літаратараў 1920—1930-х гг., у якое ў розныя часы ўваходзілі Тодар Кляшторны, Міхась Багун (аўтар назвы), Уладзімер Хадыка, Васіль Каваль, Алесь Дудар, Валеры Маракоў, Эдуард Самуйлёнак, Сяргей Дарожны, Юлі Таўбін і інш.
Паводле пісьменьніка Юркі Віцьбіча, гэта была спроба аб’яднаць беларускую багему, стварыць пэўную апазыцыю «пісьменьніцкаму калгасу»:
Яна зьяўлялася пратэстам супраць існуючага «Пракрустава ложка». На паседжаньнях багемы без старшыні і сакратара за кухлем ці кілішкам чатыліся творы, якія пісалі для сябе, а не для друку. Тут кожны адчуваў сябе самім сабой...
Паседжаньні праходзілі звычайна ў Менску на кватэры ў М. Багуна альбо ў шашлычнай на вул. Камсамольскай ці ў маленькай піўнушцы — уніз па вул. Савецкай. У рэдкіх выпадках літаратары сустракаліся ў сутарэньні Дома пісьменьніка, дзе меўся пэўны час рэстаран.
Напады афіцыйнай крытыкі на «тавізаўцаў» былі шматлікімі і разнастайнымі ўсутыч да рэпрэсаваньня (высылкі, расстрэлу) іхніх чальцоў у 1930-я гады.
ЛітаратураРэдагаваць
- Юрэвіч, Л. Тавізаўцы. Пра лёсы ўдзельнікаў аднаго літаратурнага аб'яднаньня // Роднае слова. — 1997. — № 11. — С. 160—169..
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |