Сіпіл

армянская паэтка

Забэла Танэляні-Асатур (па-армянску: Զաբել Հովհաննեսի Ասատուր; 23 ліпеня 1863, Канстантынопаль19 чэрвеня 1934, Стамбул, народжаная Ханджан (па-армянску: Խանճեան), больш вядомая пад літаратурным псэўданімам Сіпіл (па-армянску: Սիպիլ)) — армянская паэтка, празаік, выдавец, пэдагог і філянтроп[1].

Сіпіл
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 23 ліпеня 1863(1863-07-23)
Памерла 19 чэрвеня 1934(1934-06-19) (70 гадоў)
Пахаваная
Сужэнец Грант Асатур[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, пісьменьніца, выдавец, пэдагог
Мова заходнеармянская мова[d]
Подпіс Выява аўтографу

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася 23 ліпеня 1863 году ў Канстантынопалі. Скончыла Скутарскую акадэмію ў Канстантынопалі ў 1879 годзе. Стала адным з арганізатараў таварыства, мэтай якога ставілася адукацыю армянскіх дзяўчынак ва ўсіх армянскіх раёнах Асманскай імпэрыі. Выкладала ў правінцыі, а потымм вярнулася для працягу пэдагагічнай дзейнасьці ў Канстантынопаль.

У 1879 годзе напісала падручнік «Практычная граматыка для сучаснай армянскай мовы», які стаў клясычным дапаможнікам, неаднаразова перавыдаваўся пры падтрымцы мужа, Гранта Асатура. Адначасова Сіпіл публікавала артыкулы па адукацыі і пэдагогіцы, а таксама вершы для дзяцей.

У 1898 годзе сумесна зь пісьменьнікамі і палітычнымі дзеячамі Крыкорам Захрабам і Грантам Асатурам аднавіла выданьне літаратурнага часопісу «Масіс» (па-армянску: Մասիս), дзе апублікавала жыцьцяпісы многіх вядомых заходнеармянскіх літаратурных дзеячаў. У 1901 годзе Сіпіл выйшла замуж за пісьменьніка, журналіста і інтэлектуала Гранта Асатура. У 1921 годзе гэтыя біяграфіі з часопіса «Масіс» былі выдадзеныя асобнай кнігай, якую Грант Асатур назваў «Дзімаствэрнэр».

Памерла 19 чэрвеня 1934 году ў Стамбуле.

Творчасьць

рэдагаваць

Вядомасьць Сіпіл прынесьлі літаратурныя творы. Яна далучылася да Парнаскай школы францускай паэзіі[2]. Для твораў Сіпіл характэрныя гарманічнае спалучэньне лірычных і эпічных элемэнтаў, жаноцкая вытанчанасьць, прадуманая мова.

У 1880-х гадах Сіпіл публікавала вершы ў часопісы «Масіс» і «Айрэнік». У 1891 годзе выйшаў раман «Сэрца дзяўчыны», у 1902 — зборнік вершаў «Пробліскі», які ў асноўным складаўся з рамантычных і патрыятычных твораў. Яна таксама пісала кароткія апавяданьні, часта пра жанчын. З твораў для тэатру адным з самых вядомых зьяўляецца п’еса «Нявеста». Літаратурнай спадчынай пісьменьніцы таксама сталі шматлікія любоўныя лісты, якімі яна абменьвалася з Грантам Асатурам[3].