Сінельнікаўскі раён

раён Днепрапятроўскай вобласьці Ўкраіны

Сінельнікаўскі раён (па-ўкраінску: Синельниківський район) — раён у Днепрапятроўскай вобласьці Ўкраіны, утвораны 17 ліпеня 2020 году. Адміністрацыйны цэнтар — места Сінельнікава.

Сінельнікаўскі раён
па-ўкраінску: Синельниківський район
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Сьцяг Украіны Украіна
Статус раён Украіны[d]
Адміністрацыйны цэнтар Сінельнікава
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 2020
Насельніцтва
Плошча
  • 6616,6 км²
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+2, UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

Раён утвораны пастановай Вярхоўнай Рады Ўкраіны № 807-ІX ад 17 ліпеня 2020 г.

10 красавіка 2024 году Камітэт Вярхоўнай Рады Ўкраіны па пытаньнях арганізацыі дзяржаўнай улады, мясцовага самакіраваньня, рэгіянальнага разьвіцьця й горадабудаўніцтва падтрымаў перайменаваньне раёна ў Раднапольскі, у сувязі з магчымым перайменаваньнем горада ў Раднапольле[2]. Канчатковае перайменаваньне адбудзецца толькі пасьля пасьпяховага галасаваньня ў Вярхоўнай Радзе.

Грамады раёна

рэдагаваць

Яна ўключала:

  • Мескія:
    • Сінельнікаўская
    • Шахтарская
  • Сельскія:
    • Брагінаўская
    • Вялікаміхайлаўская
    • Дубавікоўская
    • Зайцаўская
    • Маламіхайлаўская
    • Мікалаеўская
    • Новапаўлаўская
    • Раіўская
    • Славянская
    • Украінская
  • Пасялковыя:
    • Васількоўская
    • Іларыёнаўская
    • Межаўская
    • Петрапаўлаўская
    • Пакроўская
    • Раздорская
    • Слаўгарадская

Перадгісторыя зямель раёна

рэдагаваць

Раней тэрыторыя раёна ўваходзіла ў склад: Сінельнікаўскага (1923—2020), Петрапаўлаўскага, Васількоўскага, Пакроўскага, Межаўскага раёнаў, якія былі ліквідаваныя той жа пастановай.