Сігімер
Сігімер (лац. Segimerus, Sigimerus, стар.-грэц. Σεγίμηρος[1]) — водца германскага племені херускаў у I стагодзьдзі да н. э.
Біяграфія
рэдагавацьМеў брата Інгвіямера. Ад пачатку быў хаўрусьнікам рымлянаў, займаючы іх бок у пэрыяд змаганьня імпэратара Тыбэрыюса з германцамі, у тым ліку гермундурамі, квадамі, лянгабардамі і сэмнонамі, аб’яднанымі водцам маркаманаў Марабодам. Яго сыны, Арміні і Флаў, сталі водцамі ў рымскай арміі.
Падтрымаў паўстаньне Армінія супраць рымлянаў. Паводле паведамленьня Дыёна Касіюса, быў другім паводле рангу ў час разгрому войскаў Публіюса Квінтыліюса Варуса ў бітве ў Тэўтабурскім Лесе ў 9 годзе н. э. Тым часам Флаў захаваў вернасьць Рыму.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Segimerus // Реальный словарь классических древностей / авт.-сост. Ф. Любкер ; Под редакцией членов Общества классической филологии и педагогики Ф. Гельбке, Л. Георгиевского, Ф. Зелинского, В. Канского, М. Куторги и П. Никитина. — СПб., 1885. — С. 1222.