Сігерых, Сігерык (лац. Sigericus; ? — 415) — кароль вэстготаў (415)[2].

Сігерых
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 370-е,
Памёр 8 верасьня 415[1],
Дынастыя Амалы[d]

Біяграфія

рэдагаваць

Меў брата Сара, забітага на загад караля Атаульфа. Паводле Алімпіядора, прыйшоў да ўлады хутчэй сваімі стараньнямі і сілай, а ня згодна з законам і правам успадкоўваньня. Загадаў забіць, нягледзячы на заступніцтва біскупа Сігесара, шасьцярых дзяцей Атаульфа ад першага шлюбу. Яго жонку Галу Пляцыдыю загадаў, як зьдзек з Атаульфа, прымусіць разам зь іншымі палоньніцамі ісьці перад сваім канём. Гэтае прыніжэньне падкрэсьлівае агульную незадаволенасьць палітыкай хаўрусу і сяброўства з Рымскай імпэрыяй.

Праз тыдзень па заняцьці стальцу яго забілі свае ж людзі зь «гоцкай» партыі, варожай рымлянам.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ а б в г д е Каралеўская акадэмія гісторыі — 1738.
  2. ^ Правители Мира. Хронологическо-генеалогические таблицы по всемирной истории. Т. 2 / Автор-составитель В. В. Эрлихман. — М., 2002.