Сястра (раман)
раман Кузьмы Чорнага
«Сястра» — першы раман Кузьмы Чорнага, апублікаваны ў 1927—1928 гг. у часопісе «Узвышша». У гэтым творы аўтар раскрывае тэмы кастрычніцкага перавароту і пасьлярэвалюцыйнай сучаснасьці, гораду і вёскі, новага чалавека[1]. Гэта найбольш «гарадзкі» і найбольш «інтэлігенцкі» па матэрыяле з усіх раманаў К. Чорнага[1].
Сястра | |
Жанр: | раман |
---|---|
Аўтар: | Кузьма Чорны |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Публікацыя: | 1927—1928 (часопіс «Узвышша») |
На думку М. Тычыны, у гэтым рамане пісьменьнік правяраў на трываласьць асновы старога гуманізму ў новых гістарычных умовах[2]. Вобраз Мані Ірмалевіч («сястры») зьяўляецца ўвасабленьнем душэўнасьці, высокае духоўнасьці, жаноцкасьці і хараства.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Часопіс «Узвышша», 1927, № 2, № 4; 1928, № 1, № 2, № 3, № 4 — нумары, у якіх друкаваўся раман «Сястра» (часткова)
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |