Сядзібна-паркавы комплекс Дабрынецкіх (Вельямовічы)

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Сядзібна-паркавы комплекс Дабрынецкіх
Прысядзібны парк
Прысядзібны парк
Краіна Беларусь
Вёска Вельямовічы
Каардынаты 52°13′14.40″ пн. ш. 23°27′14.57″ у. д. / 52.2206667° пн. ш. 23.4540472° у. д. / 52.2206667; 23.4540472Каардынаты: 52°13′14.40″ пн. ш. 23°27′14.57″ у. д. / 52.2206667° пн. ш. 23.4540472° у. д. / 52.2206667; 23.4540472
Сядзібна-паркавы комплекс Дабрынецкіх на мапе Беларусі
Сядзібна-паркавы комплекс Дабрынецкіх
Сядзібна-паркавы комплекс Дабрынецкіх
Сядзібна-паркавы комплекс Дабрынецкіх

Сядзібна-паркавы комплекс Дабрынецкіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX стагодзьдзя ў вёсцы Вельямовічах.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Сядзіба Вельямовічы ўпершыню ўпамінаецца ў XVI стагодзьдзі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

3 1862 году маёнтак належаў роду Юльяна Канапінскага, па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў улады Расейскай імпэрыі канфіскавалі і распрадалі маёнтак. Напярэдадні Першай сусьветнай вайны існавалі два фальваркі: адна сядзіба належала роду Саковічаў, другая — Дабрынецкім.

Найноўшы час

рэдагаваць

Па Першай сусьветнай вайне Саковічы прадалі адну частку свайго фальварку Ялавіцкаму, другую — Дабрынецкім.

Па Другой сусьветнай вайне палац цалкам зьнішчылі.

Пэйзажны парк займае плошчу 3 га і мае ў пляне форму прастакутніка. Пэйзажная частка парку разьмяшчаецца перад парадным партэрам, абмяжоўваецца на захадзе дзьвюма сажалкамі. У асноўным растуць ліпа, ясень, граб, клён, конскі каштан ды іншыя. За паркавым партэрам разьмяшчаўся невялікі сад з маршрутамі дзеля шпацыру грабавай алеяй, уздоўж ліпавай пасадкі і глыбокага яра з ручаём.

Парк захаваўся амаль у ранейшых межах, але зьдзічэў, зарос хмызьняком, сажалкі забруджаныя[1].

  1. ^ Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў. — Менск, 2002.

Літаратура

рэдагаваць
  • Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы). — Менск: БЕЛТА, 2002.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць