Сюрко
Сюрко — у XII стагодзьдзі доўгі і прасторны плашч-нарамнік, падобны па кроі на панчо і часта ўпрыгожваўся гербам уладальніка. Звычайна сюрко быў даўжынёй крыху ніжэй за калена, меў разрэзы ў пярэдняй і задняй частках, без рукавоў.
Гэты плашч рыцары насілі для абароны кальчугі ад нагрэву сонцам (што характэрна, падчас крыжовых паходаў у рыцараў зьявілася мода для абароны ад сонца насіць па-над шаломам арабскую куфію, якая ў рыцарскім варыянце звалася сумёт і была гербавых колераў).
Сюрко таксама служыла падчас дрэннага надвор’я, абараняючы лёгка разьяданыя іржой кольцы ад дажджу і бруду, а таксама ад крыві падчас бітвы. У XIII стагодзьдзі пад сюрко пачалі мацаваць мэталічныя пласьціны, такое сюрко звалася Coat-of-Plates(en) і ўяўляла сабой раньнюю брыгантыну.
Сюрко з каптурам насілі і манахі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСюрко — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў