Сэрыф

кляса шрыфтоў

Сэрыф (засечка; анг. serif), у антыквавых шрыфтах — кароткі, звычайна пэрпэндыкулярны штрых, зь якога пачынаецца і якім скончваецца асноўны штрых знака. У старой літаратуры часам называецца «адсечкай». Адна з асноўных прыкметаў шрыфтавай формы. Засечкі бываюць аднабаковымі і двухбаковымі. Іх форма можа быць разнастайнай: трохкутнай, прастакутнай, закругленай, дэкаратыўнай, у выглядзе тонкай гарызантальнай лініі і г. д. Засечкі могуць быць скругленымі ў месцы злучэньня з асноўным штрыхом ( adnate serif), а могуць прылучацца пад вуглом без скругленьня ( adrupt serif).