Сэмлікі
Сэмлікі — рака ў Цэнтральнай Афрыцы. Працякае па заходняй частцы Вялікай рыфтавай даліны, злучае возера Эдўард і возера Альбэрт.
Сэмлікі выцякае з возера Эдўард ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, цячэ на поўнач уздоўж заходніх схілаў хрыбта Рувэнзоры, зь якіх папаўняецца ручаямі, працякае па мяжы з Угандай і ўпадае ў возера Альбэрт, зьяўляючыся, такім чынам, адным з вытокаў ракі Белы Ніл.