Сэліта Ібэнкс (па-ангельску: Selita Ebanks; нарадзілася 15 лютага 1983 году ў Джордж-Таўне, Кайманавы выспы) — амэрыканская супэрмадэль. Найболей вядомая ў складзе анёлаў Victoria’s Secret.

Сэліта Ібэнкс
Сэліта Ібэнкс
Дата нараджэньня 15 лютага 1983 (41 год)
Месца нараджэньня Джордж Таўн/Кайманавы выспы
Рост 177 см
Грудзі 84 см
Стан 61 см
Сьцёгны 87 см
Колер валасоў брунэтка
Вочы гнядыя

Біяграфія

рэдагаваць

У Сэліты ірляндзкія, афра-амэрыканскія і індзейскія карані. У сям’і, якая жыла вельмі небагата, акрамя Сэліты яшчэ сем братоў. Пасьля канчатка школы пераехала ў Нью-Ёрк, Стэйтэн Айлэнд, плянуючы паступіць у Нью-Ёрскі ўнівэрсытэт вывучаць права. У 17 гадоў была заўважаная агентам з Elite Model Management і пачала кар’еру мадэлі.

Удзельнічала ў кампаніях Ralph Lauren, Sweetface, Abercrombie & Fitch, Levi’s і Tommy Hilfiger. У 2007 годзе зьявілася на вокладцы Sports Illustrated’s 2007 Swimsuit Issue. Тайра Бэнкс назвала Сэліту сваёй пераемніцай. Сэліту можна ўбачыць у відэа Лэні Кравіца «Again».

Таксама Сэліта здымалася для Sports Illustrated у 2007 годзе.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць