Сэліна Гаспарын
швайцарская біятляністка
|
Сэлі́на Гаспары́н (па-нямецку: Selina Gasparin; нарадзілася 3 красавіка 1984, Самэдан, Швайцарыя) — швайцарская біятляністка, срэбная мэдалістка Алімпійскіх гульняў 2014 году ў індывідуальнай гонцы. Першая ў гісторыі Швайцарыі мэдалістка Алімпійскіх гульняў у біятлёне.