Сэксуальнае злоўжываньне
Сэксуа́льнае злоўжыва́ньне — гэта любыя паводзіны сэксуальнага характару паміж двума або больш людзьмі пры адсутнасьці роўнасьці. Яно можа ўключаць адносіны дарослы — дзіця, старэйшае дзіця — малодшае дзіця, падлетак — асоба малодшая па ўзросту, або любую сытуацыю, у якой адна з асобаў прымае ўдзел па прымусе. Сэксуальнае злоўжываньне ўключае сытуацыі, калі ахвяра не ўсьведамляе таго, што адбываецца злоўжываньне (калі за ахвярай падглядаюць падчас мыцьця, падчас прыняцьця ванны, падчас пераапрананьня і г. д.), а таксама калі ахвяра сьпіць, знаходзіцца ў несьвядомым стане, пад уплывам алькаголю або наркотыку, альбо ня здольная зразумець, што адбываецца.
Сэксуальнае злоўжываньне можа быць ажыцьцёўлена з дапамогай сілы, падману, подкупу, пагрозы, або любога іншага сродку, які ставіць адну з асобаў у выйгрышнае становішча.
Паводзіны ў сытуацыі сэксуальнага злоўжываньня могуць прымаць форму падглядваньня, агаленьня пісі, дакрананьняў любымі часткамі голага цела пісі, паказу парнаграфічных фатаздымкаў дзіцяці, выкарыстаньне дзіцяці для стварэньня парнаграфічных фатаграфіяў або любыя сэксуальныя паводзіны бяз згоды.
Чалавек абавязаны разумець, што ўяўляюць сабой паводзіны, на якія дадзена згода, ня будучы падманутым або заблытаным. Удзельнік абавязаны ведаць, што прымальна ў культуры, у сям’і і ў групе знаёмых людзей, і таксама абавязаны ведаць пра магчымыя наступствы для яго і іншых, і аб іншых спосабах паводзінаў. Павінна прысутнічаць магчымасьць сказаць «не» без асьцярогі нэгатыўных наступстваў. Удзельнік павінен быць сьвядомым і не пад узьдзеяньнем алькаголю ці наркотыку. З пункту гледжаньня закону няма такога паняцьця, як згода непаўнагадовых, якія не дасягнулі так званага ўзросту згоды. Гэта азначае, што старэйшая асоба ня можа апраўдваць свае паводзіны, кажучы, што дзіця пагадзілася на гэтыя паводзіны.
Здаровыя, раўнапраўныя адносіны заўсёды грунтуюцца на згодзе.
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць