Сьцяпан Тарабалка
Сьцяпан Іванавіч Тарабалка (па-ўкраінску: Степан Іванович Тарабалка; 9 студзеня 1993, г. Каралёўка, Каламыйскі раён Івана-Франкоўская вобласьць — 13 сакавіка 2022, Жытомір, Украіна) — маёр Узброеных Сіл Украіны, які вызначыўся падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, удзельнік расейска-украінскай вайны, Герой Украіны з уганараваньнем ордэна «Залатая Зорка» (пасьмяротна).
Сьцяпан Тарабалка | |
9 студзеня 1983 — 13 сакавіка 2022[1] (39 гадоў) | |
Месца нараджэньня | |
---|---|
Месца сьмерці |
Гібель Сцяпана Тарабалкі адразу зьвязвалі з верагоднай гібельлю легендарнага пілёта, якога ахрысьцілі «прывідам Кіева»[2]. Прадстаўнікі Офісу прэзыдэнта Ўкраіны і камандаваньне паветраных сіл УСУ назвалі гэтую інфармацыю не зусім адпаведнай рэчаіснасьці, сфармаваўшы ідэю калектыўнага вобраза лётчыка-героя[3][4]. 29 красавіка 2022 году журналістка «The Times» у сваім артыкуле назвала Сьцяпана Тарабалку «прывідам Кіева». Прэс — служба камандаваньня паветраных сіл абвергла інфармацыю, адзначыўшы, што «прывід Кіева-гэта супэргерой-лягенда, чыю постаць стварылі ўкраінцы»[5].
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Нарадзіўся Сьцяпан Тарабалка 9 студзеня 1993 году у вёсцы Каралеўка, Івана-Франкоўскай вобласьці[6]. Па ўспамінах маці Натальлі, яе сын з дзяцінства марыў стаць ваенным лётчыкам. Ён любіў назіраць за МіГамі, калі яны праляталі над іх домам, і літаральна мроіў небам. А яшчэ хлопцу падабалася сачыць за трэніроўкамі дэсантнікаў[5].
У 13-гадовым узросьце Сьцяпан Тарабалка паступіў у Прыкарпацкі ваайскова-спартовы ліцэй, а пасьля паступіў у Харкаўскі нацыянальны ўнівэрсытэт паветраных сіл імя Івана Кажадуба, які пасьпяхова скончыў у 2014 годзе[3].
Быў лётчыкам-зьнішчальнікам самалёту МіГ-29[5][7].
13 сакавіка 2022 году загінуў у паветраным баі над Жытомірам з пераўзыходзячымі сіламі расейскіх войскаў[8][9].
Пахаваны 17 сакавіка 2022 у роднай вёсцы Каралеўка[10].
Міт аб «прывідзе Кіева»Рэдагаваць
Гібель Сьцяпана Тарабалкі яшчэ напрыканцы сакавіка 2022 году зьвязвалі з верагоднай гібельлю легендарнага пілёту, якога ахрысьцілі «прывідам Кіеву»[2]. Дарадца кіраўніка Офісу прэзыдэнта Аляксей Арастовіч і служба сувязяў з грамадзкасьцю камандаваньня паветраных сіл ВСУ заявілі, што гэтая інфармацыя зьяўляецца фэйкаваю і не адпавядае рэчаіснасьці[3][4]. Пазьней Арастовіч удакладніў, што вобраз «прывіда Кіеву» зьяўляецца зборным і азначае ўсіх пілётаў брыгады, у якой служыў Тарабалка.
29 красавіка 2022 году брытанскае выданьне «The Times» апублікавала матэрыял у якім назвала ўкраінскага лётчыка Сьцяпана Тарабалку «прывідам Кіева». За першыя суткі вайны яму ўдалося зьнішчыць шэсьць варожых самалётаў: Су-27, МіГ-29, два самалёты Су-35 і два — Су-25. Пасьля украінскі ас на сваім МіГ-29 давёў колькасьць зьнішчаных самалётаў ресейцаў да 40 [11].
У сваю чаргу, камандаваньне паветраных сіл УСУ упершыню афіцыйна заявіла, што «прывід Кіеву — гэта супэргерой-лягенда, чыю постаць стварылі ўкраінцы. Гэта хутчэй зборны вобраз пілётаў 40-й брыгады тактычнай авіяцыі паветраных сіл, якія абараняюць неба сталіцы, якія раптам зьяўляюцца там, дзе іх не чакаюць»[5][12].
УзнагародыРэдагаваць
- званьня «Герой Украіны» з уганараваньнем ордэна «Залатая Зорка» (пасьмяротна) — за асабістую мужнасьць і гераізм, праяўлены пры абароне дзяржаўнага сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, адданасьць вайсковай прысязе[13].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б https://www.lefigaro.fr/international/guerre-en-ukraine-le-fantome-de-kiev-serait-decede-en-mars-selon-des-informations-du-times-20220430
- ^ а б Привид Києва героїчно загинув у бою. Президент нагородив його посмертно(укр.) Праверана 2022-03-26 г.
- ^ а б в Арестович спростував фейк про загибель "Привида Києва": пішов у небо інший Герой України. Фото(укр.) Праверана 2022-03-26 г.
- ^ а б "Привид Києва" не загинув: військові розповіли про особистість героя(укр.) Праверана 2022-04-30 г.
- ^ а б в г The Times опублікувала статтю про легендарного Привида Києва. Видання називає ним майора Степана Тарабалку, який загинув 13 березня у повітряному бою. ФОТО(укр.) Праверана 2022-05-01 г.
- ^ Президент присвоїв загиблому льотчику з Прикарпаття звання Герой України
- ^ Герой України Степан Тарабалка знищував окупантів у повітрі, аби захистити людей на землі(укр.) Праверана 2022-05-01 г.
- ^ НЕ ВМИРАЮТЬ — ГЕРОЇ СЕРЕД НАС!..
- ^ Слово владики Василія Івасюка на похороні Степана Тарабалка
- ^ Ghost of Kyiv is alive in all pilots fighting for Ukraine, says air force(анг.) Праверана 2022-05-01 г.
- ^ Повітряні сили ЗСУ: українські військові не вчаться за кордоном літати на F-16, а «привид Києва» – це легенда ФОТО(укр.) Праверана 2022-05-01 г.
- ^ Указ прэзыдэнта Ўкраіны ад 19 березня 2022 году № 148/2022 «Про присвоєння звання Герой України»