Сьцяг эрзян
Нацыянальны сьцяг эрзян (па-эрзянску: Эрзянь раськень коцт, Сьцяг эрзянскага народу) — нацыянальны сьцяг эрзян, народа, што жыве ў Расеі.
Сьцяг эрзян | |
Сьцяг эрзян | |
Прапорцыі | 1:2 |
---|---|
Прыняты | 16.04.2006 |
Аўтар | Валянцін Дзявяткін |
Апісаньне сьцяга
рэдагавацьПамер сьцяга — у прапорцыі 1:2. Складаецца з трох гарызантальных палас аднолькавай шырыні, верхняя — белага, сярэдняя — чырвонага і ніжняя — чорнага колеру[1]. Ён быў распрацаваны Валянцінам Дзявяткіным і ўхвалены аб’яднаньнем «Масторава» у 1990 годзе. Асноўныя колеры «паўтараюць колеры узораў мужчынскіх і жаночых эрзянскіх нацыянальных касьцюмаў»[1].
Праз гады сьцяг быў зацьверджаны Кангрэсам эрзянскага народа:
«Эрзянскай Кангрэс зацьвярджае ў якасьці сьцяга эрзянскага народу бел-чырвона-чорнае (зьверху ўніз) палотнішча, якое сымбалізуе ў сваіх колерах Свабоду, Жыцьцё і Зямлю эрзянскага народу»[2].
Тлумачэньне колераў сьцяга
рэдагавацьЧорны колер — гэта ня толькі колер зямлі, але і колер пулая — насьцегнавай часткі эрзянскай жаночага нацыянальнага касьцюму. Адсюль напрошваецца выснова, што для продкаў эрзян чорны колер — гэта ня колер жалобы, а колер, які сымбалізуе ўрадлівасьць і жаночы пачатак. У больш шырокім значэньні — гэта Масторава (даслоўна Маці-зямля ад па-эрзянску: мастор — зямля, па-эрзянску: ава — маці ). Калі лічыць пры гэтым чырвоны колер крывёю — сымбалем народу эрзян, а белы — сымбалям Інешкіпазу (Вярхоўны Бог), то атрымліваецца наступны сэнсавы шэраг: «Інешкіпаз-Эрзя-Масторава».
Акрамя асноўнай трактоўкі значэньняў колераў абгрунтаваным будзе лічыць таксама наступную трактоўку: Масторава (чорны колер), дае апору і жыцьцё эрзе (чырвоны колер), які жыве і працуе на ёй, над імі Інешкіпаз (белы колер), які абараняе іх і апякуецца ім.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Флаги различных национальностей России (рас.)
- ^ Резолюция 2-го Эрзянского конгресса — 2-це Эрзянь Инекужо, Присутствовало: 93 делегата из 10 регионов РФ. Были наблюдатели от мокшанского, татарского, русского народов. 16 апреля 2006 года, г. Саранск