Сьцяг Сьвіслачы — сьцяг места Сьвіслачы Сьвіслацкага раёну. Сьцяг і герб зацьверджаныя ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279.

Сьцяг Сьвіслачы
Сьвіслач
Прапорцыі 1:2
Прыняты 14 чэрвеня 2007
Тып мескі
Дызайн зялёна-чырвонае палотнішча з выяваю зубра й будынка гімназіі

Апісаньне

рэдагаваць

Сьцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца зь дзьвюх роўнавялікіх палос. У верхняй зялёнай намаляваны зубр жоўтага колеру з рагамі і капытамі белага колеру, у ніжняй чырвонай — частка будынка Сьвіслацкай гімназіі жоўтага колеру зь белымі калюмнамі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць