Сьцяг Паўночнай Ірляндыі
Сьцяг Паўночнай Ірляндыі ў цяперашні час афіцыйна прадстаўлены сьцягам Вялікабрытаніі. У 1924 годзе ўрад Вялікабрытаніі дараваў ўраду Паўночнай Ірляндыі сьцяг, т. зв. сьцяг Ольстэру, які афіцыйна выкарыстоўваўся ў 1953—1973 гадах. Сьцяг складаўся з чырвонага крыжу Сьв. Георгія (сьцяг Ангельшчыны) з накладзенай на яго шасьціканцовай (па ліку графстваў) зоркай, з выявай кароны і «чырвонай рукі» (гістарычны сымбаль Ольстэру).
Выява «чырвонай рукі» зьвязаная зь легендай аб тым, як адзін з сыноў састарэлага кіраўніка адсёк сабе ручыцу і кінуў яе на бераг падчас спаборніцтва па веславаньні на лодках з умовай «чыя рука першай кране берагу — той і будзе валодаць гэтай зямлёй».
У 1973 годзе парлямэнт Паўночнай Ірляндыі быў распушчаны, сьцяг згубіў афіцыйны статус, цяпер выкарыстоўваецца спартовымі зборнымі Паўночнай Ірляндыі, лаялісцкімі ўзброенымі групоўкамі і пратэстанцкай абшчынай як неафіцыйны сымбаль рэгіёну; паводле брытанскіх законаў, адзіным афіцыйным паўночнаірляндзкім сьцягам зьяўляецца сьцяг Вялікабрытаніі[1]. Пэрыядычна ўзьнікаюць дэбаты аб неабходнасьці сьцьвярджэньня новага афіцыйнага сьцягу Паўночнай Ірляндыі.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьСьцяг Паўночнай Ірляндыі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў