Сьцяг Мар’інай Горкі

Сьцяг Мар’інай Горкі — сьцяг гораду Мар’іна Горка і Пухавіцкага раёну. Зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 22 ліпеня 2000 года за № 42.

Сьцяг Мар’інай Горкі
Пухавіцкі раён
Сьцяг Мар’інай Горкі і Пухавіцкага раёну
Прапорцыі 1:2
Прыняты 22 ліпеня 2000 (24 гады таму)

Апісаньне

рэдагаваць

Сьцяг Пухавіцкага раёну ўзяты з гербу г. Мар’іна Горка. Сьцяг: прастакутнае палатно блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры якога выява Багародзіцы ў чырвона-блакітных адзеньнях з белым покрывам.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Гарадзкі стадыён г. Мар’іна Горка. Кабінка для камэнтатараў са сьцягам гораду

Паходжаньне назвы гораду Мар’іна Горка сыходзіць у дахрысьціянскія часы. Па легендзе, на ўзвышшы, якое калісьці знаходзілася на месцы сучаснага горада, стаяла паганская бажніца. Тут ушаноўвалі нарачонай Сонца, багіні-маці, заступніцы дзіцянараджэньня Мары.

Праз шмат гадоў, у 1874, у Мар’інай Горцы — вёсцы Ігуменскага павету Менскай губэрні — была пабудавана царква Раства Найсьвяцейшай Багародзіцы. Храм быў вядомы даўнейшым абразом «Матка Боская», асабліва ўшанаванай мясцовымі жыхарамі. Сьвята праваслаўнай царквы Покрыва Найсьвяцейшай Багародзіцы адзначаецца 1 кастрычніка[1].

  1. ^ http://geraldika.by/gerb-goroda-marina-gorka/ Герб Мар’інай Горкі

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць