Сьцяг Мазыру
сьцяг места ў Гомельскай вобласьці Рэспублікі Беларусь
Сьцяг Мазыру́ — геральдычны дзяржаўны сымбаль Мазырскага места ў Гомельскай вобласьці Рэспублікі Беларусь.
Сьцяг Мазыру | |
Мазыр
Гомельская вобласьць Беларусь | |
Сьцяг Мазыру | |
Прапорцыі | 1:2 |
---|---|
Прыняты | 18 траўня 2001 |
Тып | меставы |
Дызайн | Прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру ў цэнтры якога мазырскі арол |
Сьцяг ёсьць прамавугольным палотнішчам блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры якога мазырскі арол.
Афіцыйнае апісаньне
рэдагавацьСьцяг у якасьці афіцыйнага сымбаля м. Мазыру быў зацьверджаны рашэньнем XII сэсіі меставой Рады дэпутатаў ад 27 сакавіка 2001 году № 58[1]. Афіцыйнае апісаньне сьцягу:
Прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога гербавая эмблема — узьлятае чорны арол з жоўтымі дзюбай і лапамі.
— Рада дэпутатаў Мазырскага места