Сьцяг Люксэмбургу

Кароль Нідэрляндаў Вілем I, стаўшы ў 1815 годзе адначасова і кіраўніком Люксэмбургу, прыняў у тым жа годзе герб і сьцяг герцагства, якія паходзяць на дзяржаўныя знакі Нідэрляндаў. Сьцяг герцагства адрозніваецца ад нідэрляндзкага толькі больш сьветлым тонам ніжняй паласы.

Дзяржаўны сьцяг Люксэмбургу

Зьмена сьцягаРэдагаваць

 
Праект сьцяга «Чырвоны леў»

Старшыня парлямэнцкай фракцыі Хрысьціянска-сацыяльнай народнай партыі Мішэль Вальтэр (Michel Wolter) прапанаваў замяніць чырвона-бела-блакітны сьцяг на сьцяг «Чырвоны леў» (Roude Léiw). Мішэль Вальтэр занёс адпавядаючы праект закона ў парлямэнт. Чырвона-бела-блакітны сьцяг Люксэмбургу быў уведзены ў 1972 годзе. Але той сьцяг быў вельмі падобны на сьцяг Нідэрляндаў, таму ў 1992 годзе блакітная паласа была зробленая больш сьветлай (колер Пантон 299С). Нягледзячы на гэта, шматлікія лічаць, што гэтага было нядосыць, каб адназначна адрозьніць сьцяг Люксэмбургу ад сьцяга Нідэрляндаў.

Сьцяг з малюнак льва на бела-блакітным фоне паходзіць з XIII стагодзьдзя і быў радавым сьцягам Дому Люксэмбург.

Прапанова Мішэля Вальтэра сустрэла падтрымку сярод насельніцтва, але сярод парлямэнтарыяў аднадушнай падтрымкі няма. Паводле апытаньня, якое правяла радыёстанцыя «Радыё Люксэмбург» (RTL Radio Luxembourg), больш 90 % насельніцтвы падтрымліваюць замену сьцяга.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Сьцяг Люксэмбургусховішча мультымэдыйных матэрыялаў