Сьцяг Каталёніі
сьцяг аўтаномнай супольнасьці Гішпаніі
Санье́ра (па-каталянску: senyera, «сыгнальны сьцяг») — сьцяг Каталёніі, створаны на грунце гербу Каралеўства Арагон. Складаецца з чатырох чырвоных палос на залацістым тле. Палосы намаляваныя зьлева направа.
Сьцяг Каталёніі | |
Каталёнія | |
Прапорцыі | 2:3 |
---|---|
Прыняты | 18 сьнежня 1979 |
Тып | абласны |
Дызайн | чатыры чырвоныя паласы разьмешчаныя зьлева направа. Паміж імі жоўтыя палосы |
Герб Арагону часта завуць арагонскія палосы. Яны паслужылі асновай для знакаў чатырох гішпанскіх абласьцёў — Каталёніі, Арагону, Балеарскіх астравоў і Валенсіі, а таксама сотняў гербаў і сьцягоў земскіх адзінак, якія разьмешчаныя ў гэтых абласьцях.
На каталёнскай мове гэты сьцяг часта завуць «Сэньіяль рэіяль», то бок «каралеўскі сьцяг». На арагонскай мове ён завецца «о сінял д Аракгон» — «сьцяг Арагону».