Сьцяг Казаскай ССР
Сьцяг Казаскай ССР — дзяржаўны сымбаль Казаскай ССР.
Канстытуцыяй 1937 году быў зацьверджаны сьцяг: чырвонае палотнішча з суадносінамі даўжыні й шырыні роўным 2:1 і залатымі сярпом і молатам у верхнім куце ў тронка, побач з эмблемай адлюстроўвалася таксама золатам надпіс «Казаская ССР».
Назва выконвалася на казаскай мове лацінскімі літарамі. Пасьля рэформы казаскага альфабэту, 10 лістапада 1940 году, былі зьмененыя выява і надпісы на сьцягу.
Новы сьцяг Казаскай ССР быў зацьверджаны ўказам прэзідыюму Вярхоўнага савету Казаскай ССР ад 24 студзеня 1953 году. Ён уяўляў сабой чырвонае палотнішча з залатымі сярпом і молатам, а таксама чырвонай зоркай, апраўленай залатой аблямоўкай, у верхнім куце ў тронка; у ніжняй частцы палотнішча разьмяшчалася блакітная гарызантальная паласа, шырыня блакітнай паласы была роўная 2/9 шырыні сьцягу, а адлегласьць да яе ад ніжняй абзы сьцягу — 1/9 шырыні сьцягу. Суадносіны даўжыні сьцягу да шырыні — 2:1.
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьСьцяг Казаскай ССР — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў