Дзяржаўны сьцяг Зымбабвэ — прыняты 18 красавіка 1980 г.

Сьцяг Зымбабвэ
Зымбабвэ
Прапорцыі 1:2
Прыняты 18 красавіка 1980
Тып дзяржаўны
Дызайн палотнішча зялёна-чырвона-чорна-чырвона-зялёныя палосы зь лева на права
Аўтар невядомы

Апісаньне і сымболіка

рэдагаваць

Сьцяг Зымбабвэ ўяўляе сабой палотнішча зь сям’ю гарызантальнымі палосамі ў наступнай чарговасьці: зялёная, жоўтая, чырвоная, чорная, чырвоная, жоўтая, зялёная палосы. У левай частцы палотнішча — белы роўнабаковы трохкутнік, адзі з бакоў якога супадае зь левай бокам сьцягу. Два з бакоў апраўлены ў чорны колер. У трохкутніку знаходзіцца выява залацістай «птушкі Зымбабвэ» (разная статуэтка са стэатіта, знойдзеная ў руінах Вялікага Зымбабвэ), на заднім фоне якой — пяціканцовая чырвоная зорка.

Асноўныя колеры дзяржаўнага сьцягу Зымбабвэ: зялёны, жоўты, чырвоны, чорны, белы. Колеры маюць наступнае значэньне:

  • Зялёны колер сымбалізуе сельскую гаспадарку і сельскія раёны Зымбабвэ.
  • Жоўты колер сымбалізуе багацьце карыснымі выкапнямі.
  • Чырвоны колер увасабляе кроў, пралітую падчас вайны за незалежнасьць.
  • Чорны колер увасабляе спадчыну і этнічную прыналежнасьць карэнных афрыканскіх народаў Зымбабвэ.
  • Белы колер сымбалізуе мір.
  • Птушка сымбалізуе гісторыю Зымбабвэ, чырвоная зорка — рэвалюцыйную барацьбу за свабоду і мір.