Сьцяг Аўганістану складаецца з трох вэртыкальных палосак: чорнай, чырвонай і зялёнай, з гербам пасярэдзіне.

Сьцяг Аўганістану

Пасля падзньня Кабулу і прыхода да ўлады Талібана, 15 жніўня 2021, de-facto скасаваны і заменяны на белы сьцяг тэрарыстычнага руху.

Сьцяг Талібану і Ісламскага Эмірату Аўганістану (1997-2001).

Гісторыя

рэдагаваць

Частыя палітычныя зьмены прывялі да таго, што Аўганістан атрымаўшы незалежнасьць у 1919 годзе некалькі разоў зьмяняў дзяржаўны сьцяг.

Сьцяг з 1992 году быў зялёна-бела-чорны з залатым гербам пасярэдзіне. Пасьля прыходу да ўлады талібаў у 1996 годзе быў уведзены белы сьцяг на якім арабскімі літарамі было напісана: «Няма Бога, акрамя Алаха, і Магамэт Яго прарок». Гэты сьцяг ня быў прызнаны міжнароднай супольнасьцю. Пасьля зьвяржэньня талібаў у 2002 годзе быў прыняты новы сьцяг.

Сымбалізм

рэдагаваць

Чорны колер сымбалізуе гістарычную і рэлігійную пераемнасьць, чырвоны — колер караля і сымбаль змаганьня за свабоду, а зялёны сымбалізуе удачу.

Цэнтральным элемэнтам герба зьяўляецца мячэт. Вянок з каласоў уяўляе сельскую гаспадарку і адзінства.

Гістарычныя сьцягі

рэдагаваць
Гады Сьцяг Прапорцыі Урад
18801901   невядома Эмірат Аўганістан
19011919   3:5 Эмірат Аўганістан
19191928   2:3 Эмірат/Каралеўства Аўганістан
1928   невядома Каралеўства Аўганістан
19281929   2:3 Каралеўства Аўганістан
1929   невядома Каралеўства Аўганістан
19291930   2:3 Каралеўства Аўганістан
19301973   2:3 Каралеўства Аўганістан
19731974 2:3 Рэспубліка Аўганістан
19741978 2:3 Рэспубліка Аўганістан
1978   2:3 Дэмакратычная Рэспубліка Аўганістан
19781980   1:2 Дэмакратычная Рэспубліка Аўганістан
19801987   1:2 Дэмакратычная Рэспубліка Аўганістан
19871992 1:2 Рэспубліка Аўганістан
19921996   1:2 Ісламская Рэспубліка Аўганістан
19961997   невядома Ісламскі эмірат Аўганістану
19972001   2:3 Ісламскі эмірат Аўганістану
2001   1:2 Ісламская Рэспубліка Аўганістан
20012002   1:2 Ісламская Рэспубліка Аўганістан
з 2002   1:2 Ісламская Рэспубліка Аўганістан